Здарэнне адбылося ў пятніцу. На 13-м паверсе будынка Інстытута эканомікі, размешчанага ра вуліцы Сурганава, 1, загарэлася электраправодка ў шчытку ліфта, паведамляе МНС.

Да прыбыцця падраздзяленняў МНС з будынка самастойна выйшлі 50 чалавек.

Калі падраздзяленні МНС былі ў будынку, на нумар «101» патэлефанавала жанчына і ўсхвалявана паведаміла, што ў грузавым ліфце на ўзроўні 1-2 паверхаў знаходзяцца 6 чалавек, у ліфце задымленне, а людзі задыхаюцца.

Работнікамі МНС пры дапамозе спецабсталявання была адчынена кабіна ліфта, людзям далі маскі і вывелі на свежае паветра. У кабіне знаходзіліся 6 чалавек: 5 жанчын і мужчына, усе работнікі інстытута.

Медыкі аказалі пацярпелым першую медыцынскую дапамогу. Пасля гэтага 5 чалавек — 4 жанчыны і мужчына — былі шпіталізаваны ў бальніцу для далейшага агляду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0