Улады Пестрачынскага раёна ў Татарстане не пусцілі на адкрыццё дзіцячага садка мацярэй і дзяцей, для якіх гэтая ўстанова будавалася, паведамляе «Вечерняя Казань».

Паводле выдання, чыноўнікі патлумачылі свае дзеянні тым, што гэта яшчэ не ўрачыстае адкрыццё, а «ўрачыстае завяршэнне будаўніцтва садка», і ён адкрыецца праз некалькі месяцаў. Да дашкольнай установы прыйшлі каля 20 мам з дзецьмі. Да іх выйшаў кіраўнік выканкама Пестрачынскага раёна Альберт Хабібулін.

«Мы сказалі, што таксама хочам паглядзець, як там унутры. Ён [Хабібулін] збянтэжыўся і кажа, маўляў, не трэба нам туды ісці, там яшчэ рабочыя ходзяць, недаробкі ліквідуюць, брудна», — распавяла адна з мам Айгуль Мухаметзянава. Пагаварыўшы з бацькамі, кіраўнік выканкама адправіўся ў будынак дзіцячага садка.

Ужо на наступны дзень на мясцовых тэлеканалах паказалі рэпартаж з цырымоніі адкрыцця дзіцячага сада. У «Залатую рыбку» прыехалі чыноўнікі. Больш за тое, на мерапрыемстве ва ўстанове прысутнічалі дзеці, якія, у прыватнасці, сустракалі ўлады хлебам і соллю, танцавалі і майстравалі вырабы за сталамі.

На пытанне журналістаў «Вячэрняй Казані», чаму мамам з дзецьмі не далі паўдзельнічаць ва ўрачыстасці, Хабібулін адказаў, што арганізатары мерапрыемства былі занепакоеныя іх бяспекай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0