У суботу, 7 верасня, паміж Украінай і Расіяй пачаўся абмен вязнямі.

Каля 9:00 раніцы з маскоўскага СІЗА «Лефортава» ў аэрапорт Унукава адправіліся два пасажырскія аўтобусы. Мяркуецца, што ў аўтобусах знаходзяцца ўкраінскія зняволеныя.

Да офіса ўкраінскага амбудсмена Людмілы Дзянісавай з'язджаюцца сваякі палітвязняў і ваеннапалонных украінцаў. У прыватнасці, туды прыбылі дачка і сястра Алега Сянцова, сваякі Алега Панова і Аляксея Сізановіча.

На маскоўскі аэрадром Унукава прыехалі аўтобусы, якія выехалі з СІЗА Лефортава і ў якіх могуць знаходзіцца ўкраінскія палітвязні і ваеннапалонныя, перадае расійскі Інтэрфакс.

«Самалёт з ліўрэяй у выглядзе ўкраінскага сцяга прызямліўся ў аэрапорце «Унукава» і прычаліў да перона ўрадавага тэрмінала «Унукава-2». У самалёта ўключаны рухавікі», — піша выданне.

Шэраг журналістаў, якія будуць сачыць за падзеямі вакол абмену, публікуюць карту палётаў, на якой спецрэйс з Масквы зараз накіроўваецца ў Кіеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0