Фота: Вольга Паздзерына.

Фота: Вольга Паздзерына.

Крама «Кніжны свет», якая размешчана на прыпынку «Крыніца», закрываецца праз два месяцы. Паводле інфармацыі «Кур'ера», замест яго адкрыецца крама «Градус», якая будзе прадаваць алкаголь.

Як расказаў «Кур'еру» Аляксандр Майстрэнка, намеснік дырэктара ГУП «Аблкаапгандаль», кнігарня прыносіць страты: лагістыка з Мінска нятанная, працуюць два чалавекі, плаціцца арэнда за памяшканне, тавараабарот зніжаецца. Таму «Аблкаапгандаль» разглядае пытанне: закрыць гэтую краму, а на яе месцы адкрыць іншую.

«У нас ёсць яшчэ адзін вектар дзейнасці — крамы спіртных напояў «Градус». Мы планавалі, можа быць, перайсці на гэтую групу тавараў, паспрабаваць, — сказаў Аляксандр Майстрэнка. — Але ў гэтым жа будынку побач крама Слуцкай базы. Ім перахопліваць не хацелася б гандаль. Адназначнага рашэння няма».

Па словах Аляксандра Майстрэнкі, цяпер не той час, каб сыходзіць у страты. Мастацкая літаратура прадаецца дрэнна. Гэтая група тавараў не вельмі прыбытковая.

«Аблкаапгандаль» адправіў запыт у Слуцкі райвыканкам. Каб адкрываць магазін алкагольных напояў, трэба атрымаць дапаўненне да ліцэнзіі на рознічны гандаль.

Крама «Кніжны свет» адкрылася 2 верасня 2005 года па адрасе Леніна, 185. Да гэтага часу кніжны гандаль у горадзе быў прадстаўлены шматлікімі латкамі на рынку і кніжным аддзелам ва ўнівермагу «Крыніца».

У 2009 годзе «Кніжны свет» хацелі перавесці ў іншае месца — раён медкаледжа. Але работнікі і пакупнікі крамы выступілі супраць гэтага, і дзякуючы іх намаганням кнігарня засталася па ранейшым адрасе — у гандлёвым комплексе «Крыніца».

З часоў СССР і да сярэдзіны 90-х гадоў мінулага стагоддзя кнігарня займала ўсю плошчу, дзе цяпер знаходзяцца «Кніжны свет», крама «PrоЗапас» і кафэ «Лепім самі». А гэта больш за 700 квадратных метраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?