«Гэта вельмі значны крок, высакародная справа. Мы шчыра гэтаму рады, перш за ўсё, па-чалавечы. Людзі вернуцца да сваіх родных і блізкіх — што можа быць важнейшым?» — адзначыў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Анатоль Глаз.

Адпаведны каментар з'явіўся на старонцы МЗС у фэйсбуку. 

«Гуманітарны працэс зрушыўся з мёртвай кропкі. Бакі наўпрост дасягнулі дамоўленасці аб абмене. Мы лічым, што гэта вельмі станоўчыя зрухі, канкрэтнае дзеянне, выкананне важнага пункта Мінскіх пагадненняў. І мы гэта горача вітаем», — адзначаецца ў каментары.

«Мы спадзяемся, што гэта пазітыўны рух працягнецца і ў канчатковым выніку прывядзе да галоўнага выніку - міру! Беларусь рабіла і будзе рабіць для гэтага ўсё што ад яе залежыць», — падсумаваў Анатоль Глаз.

У суботу, 7 верасня, паміж Украінай і Расіяй быў праведзены абмен вязнямі.

Украінскі самалёт забраў украінцаў з Масквы і паляцеў у Кіеў, а расійскі самалёт з Кіева паляцеў у Маскву. Усё адбывалася адначасова.

Як вызваленых украінцаў сустракалі ў Кіеве, а як — расіян у Маскве ДВА ВІДЭА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0