Учора каля 20.00 на здымнай кватэры па вуліцы Багдановіча ў Мінску супрацоўнікі крымінальнага вышуку Гомельшчыны пры сілавой падтрымцы АМАПу затрымалі трэцяга ўдзельніка рабавання, якое адбылося 2 верасня ў Гомелі, піша тэлеграм-канал прэс-службы МУС.
Дзёрзкае злачынства ў Гомелі: трое маладзёнаў — аднаму з іх 17 год — напалі на ўладальніцу БМВ, збілі яе і забралі пяць тысяч даляраў
Затрыманы, непрацуючы гамяльчанін 2001 года нараджэння, паведаміў аператыўнікам, што пасля рабавання хаваўся ў Расійскай Федэрацыі ў сваякоў. Аднак неўзабаве прыехаў з маці ў Мінск. Яны жылі на здымных кватэрах, якія змянялі штодня.
Падчас агляду часовага месца жыхарства канфіскаваныя даляры. Уначы, пасля аператыўных мерапрыемстваў, падазраваны быў арыштаваны і змешчаны ў СІЗА-1 на Валадарскага.
0
0
0
0
0
0