У Японіі з-за тайфуна «Факсай», які мае дасягнуць прыбярэжных раёнаў увечары 8 верасня, адмяняюць цягнікі і паромы, паведамляюць інфармагенцтвы.

Зменены расклад 50 хуткасных цягнікоў, спыненыя паромы ў Такійскім заліве, адменена больш за 100 авіярэйсаў.

Тайфун «Факсай» узнік у Ціхім акіяне. Хуткасць ветру дасягае ўжо 30 км/г. Прагназуецца, што ў Цэнтральнай і Усходняй Японіі выпадзе да 300 мм ападкаў за суткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0