Падобна, што Арына Сабаленка і яе трэнер Дзмітрый Турсунаў зноў працуюць разам. Ва ўсякім выпадку ён дапамагаў тэнісістцы ў яе новай задуме - раздачы квіткоў на US Open, піша tut.by.

У сваім Instagram дзяўчына сказала, што бясплатна аддасць 30 квіткоў на сённяшні парны фінал, дзе яна ўжо другі раз на турніры згуляе супраць Вікторыі Азаранкі. Праўда, для пачатку квіткі трэба знайсці ў цэнтры Нью-Ёрка.

У сторыз дзяўчына паабяцала рассакрэціць месцазнаходжанне квіткоў. І ў іх відаць, што «закладкай» жоўтых канвертаў з прапускамі на матч займаліся яе трэнеры - Джэйсан Стэйсі і Дзмітрый Турсунаў.

У канцы жніўня тэнісістка абвясціла аб сыходзе ад Турсунава, аднак ужо праз некалькі дзён яна прысвяціла яму эмацыйны ліст, дзе паведаміла, што «не хоча бачыць побач нікога іншага».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0