Фонд «Краіна замкаў» запрашае ўсіх ахвотных наведаць адзін з самых цікавых беларускіх рэгіёнаў, Цэнтральнае Палессе, а больш канкрэтна яго дыямент, яго сталіцу - старажытны Пінск.
На шляху да Пінска мы праязджаем мястэчка Лагішын. З даўніх часоў пасёлак славіцца цудадзейным абразом Маці Божай Лагішынскай. Выдатныя вакольныя пейзажы, цэнтр, неверагодная гісторыя барацьбы за абраз у апошнія 200 гадоў здольныя выклікаць непадробную цікавасць гасцей.
Перад намі Пінск - «карона» Палесся. За 920 гадоў дынамічнай гісторыі горад перажываў як перыяды неверагоднага ўздыму, так і моманты драмы. У пачатку ХХ стагоддзя на беразе Піны яшчэ стаяў велічэзны касцёл ордэна езуітаў і школа-калегіум, пабудаваныя Радзівіламі. Да нашых дзён дайшоў толькі калегіум, дзе месціцца музей Палесся.
Тым не менш, тут ёсць свой непаўторны шарм. Атмасфера старых кварталаў, вулачак, набярэжнай робіць Пінск адным з найпрыгажэйшых гарадоў Беларусі.
Падчас экскурсіі госці наведаюць комплекс кафедральнага касцёла, убачаць езуіцкі калегіум, палац Бутрымовічаў, касцёл Карла Барамея і царква святой Варвары - храмы і пабудовы 250-гадовай даўніны.
Запісацца ў падарожжа да сталіцы Палесся можна па тэлефонах:
(17) 203-69-70
(17) 226-03-02
(29) 682-58-07
(29) 772-77-58
Болей інфармацыі — на сайце www.zamak.by.
Фонд «Краіна замкаў». УНП 690382807





