Атмасфера дабрыні і таварыскасці,
каманда выбітных выкладчыкаў і таленавітых вучняў,
яднанне са сваімі традыцыямі і каранямі,
фізічныя нагрузкі з задавальненнем і весялосцю
чакаюць у Школе традыцыйнага мастацтва кожнага, хто хоча дакрануцца да таямніц роднай культуры.
17 верасня Школа чакае ўсіх, хто марыць навучыцца танчыць лявоніху, матлёт, польку, падыспань, кракавяк, мікіту і мноства іншых беларускіх танцаў.
У школе кожны знойдзе беларускамоўнае асяроддзе, новых сяброў і выдатны рэлакс.
Заняткі танца адбываюцца двойчы на тыдзень, па аўторках і чацвяргах, а 19-й гадзіне.
Цягам навучальнага года праводзяцца танцавальныя вечарыны, канцэрты, а па яго завяршэнні найлепшых вучняў чакаюць фестывальныя паездкі, дзе яны маюць магчымасць паказаць сваё майстэрства і пазнаёміцца з культурай розных краін, а таксама людзьмі, якія захапляюцца сваімі нацыянальнымі традыцыямі.
Школа рыхтуе таксама спевакоў, якія цягам навучання праходзяць шлях ад пастаноўкі голасу да канцэртнай практыкі. А зрабіць нацыянальны касцюм сваімі рукамі можна на рамесным курсе.
Інфармацыя пра ўсе кірункі ёсць на сайце школы trad.by.
Для дзетак працуе студыя беларускага танца і фальклору.
Навучанне адбываецца ў дзіцячых і падлеткавых групах. У праграму ўваходзяць танец, спевы, знаёмства са старажытнымі легендамі, казкамі, гульнямі, святкаванне Калядаў, Масленіцы, іншых святаў традыцыйнага календара, танцавальныя ранішнікі.
За навінамі з жыцця школы можна сачыць на старонцы ў фэйсбуку.
Больш інфармацыі пра Школу традыцыйнага мастацтва вы можаце атрымаць па тэлефоне +375 29 608 25 56. Альбо пішыце на электронную пошту: [email protected].





