Абаронца ўкраінскай «Валыні» Тарас Міхалік дапамагаў украінскай арміі ў той час, калі гуляў за маскоўскі «Лакаматыў», паведамляе Tribuna.com.

35-гадовы ўкраінец не хацеў афішыраваць гэтую інфармацыю.

Ультрас украінскага клуба не ведалі пра гэта і ставіліся да такога пераходу неадназначна.

Заўзятары памянялі сваё стаўленне да гульца, бо даведаліся пра яго грамадзянскую пазіцыю і яго адносіны да вайны.

Міхалік выступаў у складзе маскоўскага клуба ў 2013-19 гадах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0