Фота Віктара і Насты 2017 года, з фэйсбука пісьменніка
Беларуска Наста Пляц атрымала прыз Best Actress на фестывалі кароткаметражнага кіно ў Іспаніі, паведаміў у фэйсбуку пісьменнік Віктар Марціновіч.
«Адбываецца нешта неймавернае: Наста Пляц, дзяўчынка, якая з трох гадоў жыла ў Магілёўскай SOS-вёсцы, толькі што атрымала прыз Best Actress на іспанскім фестывалі FICBUEU за ролю Ясі ў фільме «Возера радасці», — напісаў Віктар у фэйсбуку.
FICBUEU — фестываль кароткаметражнага кіно, у якім могуць браць удзел усе віды мастацкіх кароткаметражных фільмаў незалежна ад жанру, за выняткам дакументальных.
«Возера радасці» — раман Віктара Марціновіча, што выйшаў у 2016 годзе. Кароткаметражку па кнізе зняў Аляксей Палуян. Музыку напісаў Сяргей Доўгушаў.





