Што падштурхнула мужчыну на такі ўчынак, пакуль невядома.

Пра тое, што ў вёсцы Пронькі Занарацкага сельсавета гарыць лазня ў прыватным двары, паведамілі 13 верасня ўдзень. Выратавальнікаў выклікаў зяць гаспадара.

Калі спецыялісты прыехалі на месца, убачылі, што лазня гарыць адкрытым полымем.

Агонь цалкам знішчыў дах і закурыў сцены.

Аказалася, лазню па невядомай прычыне падпаліў 79-гадовы гаспадар.

Па словах інспектара групы прапаганды і агітацыі Мядзельскага РАНС Ірыны Карапецян, матэрыялы перадалі мядзельскім следчым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?