Двое гомельскіх фітнэс-трэнераў здымалі на відэа, як забаўляюцца у мясцовай трэнажорцы.

Гісторыя ўсплыла пасля таго, як у мясцовы партал Progomel звярнуўся падпісант: маўляў, у трэнажорнай зале «Флекс», што размяшчаецца ў Доме спорта на праспекце Леніна, двое фітнэс-трэнераў здымаюць порна і выкладваюць яго ў інтэрнэт.

«На бурную рэакцыю з боку былых калег па зале не рэагуюць, цалкам адмарожаныя», — паведаміў падпісчык.

Аказалася, што фітнэс-трэнеры — двое братоў. Дзянісу 27 гадоў, яго малодшаму брату Мікіту — 19.

Дзяніс у 2018 годзе стаў пераможцам конкурсу «Самы моцны гамяльчук» у катэгорыі да 95 кілаграмаў.

Цяпер калегі і знаёмыя братоў не каментуюць гісторыю. Але прадстаўнік адміністрацыі залы Васіль Фурман патлумачыў парталу Progomel, што браты не працуюць у трэнажорнай зале, а з'яўляюцца персанальнымі трэнерамі, гэта значыць выкарыстоўваюць безлімітны абанемент для заняткаў.

Пра тое, што адбываецца, кіраўнікі залы не ведалі. Васіль Фурман запэўніў, што возьме гэтую інфармацыю пад асабісты кантроль і правядзе разбіральніцтва. «Калі ўсё пацвердзіцца, з'яўляцца яны тут дакладна не будуць», — заявіў ён.

Выраб і распаўсюд порна ў Беларусі — крымінальнае злачынства. Братам можа пагражаць да 4 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0