Фота Надзеі Бужан
Пра гэта паведаміў у інтэрв'ю БЕЛТА намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк.
«Сёння гэта пытанне вырашана на высокім узроўні, патрабаванні беларускага заканадаўства ў гэтым плане нават вышэйшыя, чым у Расіі і іншых краінах. Што датычыцца дронаў, то прыняты дакументы аб мерах для бяспекі атамнага аб'екта. Над гэтым мы працуем з адпаведнымі службамі ў рамках нашага заканадаўства», - расказаў Міхаіл Міхадзюк.
Калі гаварыць пра бягучыя работы на АЭС, то, паводле яго слоў, на першым энергаблоку практычна ўжо выйшлі на перадпускавыя аперацыі.





