Здарэнне адбылося ў краме на пр-це Пераможцаў, паведамляе сталічная міліцыя.
Выявіўшы нястачу на 630 рублёў, супрацоўнікі крамы звярнуліся ў міліцыю.
Вывучыўшы запісы з камер відэаназірання, міліцыя ўстанавіла, што маладая пара хадзіла паміж шэрагамі гандлёвай залы і напаўняла прадуктамі кошыкі.
Як аказалася, 32-гадовы мужчына вырашыў вынесці прадукты, не заплаціўшы за гэта ні капейкі. Ён пранёс міма касы кошыкі праз уваход у гандлёвую залу, пасля чаго склаў прадукты і сышоў.
Правёўшы шэраг аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, супрацоўнікі крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС сталіцы высветлілі асобу выкрадальніка і затрымалі яго. Як аказалася, аб супрацьзаконных намерах мінчук нават не паведаміў дзяўчыне.





