Жыхар вёскі Конькі разам з двума таварышамі адпачываў у Ляхавічах. Маладыя людзі распівалі алкаголь. У нейкі момант яны вырашылі злавіць спадарожную машыну да сваёй вёскі. Праўда, няўдала. Калі на гарызонце паказаўся Chrysler Grand Voyager, малады чалавек у чарговы раз паспрабаваў злавіць машыну. Машына не тармазіла, і пакрыўджаны мужчына кінуў у яе бок камень, разбіў шкло. Кіроўца выклікаў міліцыю, а аўтастопшчыкі паспелі схавацца, паведамляе міліцыя.

Неўзабаве парушальніка затрымалі. Ён быў засмучаны тым, што ні адзін з кіроўцаў не спыняўся, таму праз прыступ злосці кінуў камень у аўтамабіль. Завялі крымінальную справу па артыкуле «хуліганства». Яму можа пагражаць да 6 гадоў пазбаўлення волі. Акрамя гэтага, хлопцу давядзецца пакрыць шкоду ў памеры больш за 100 рублёў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?