18 верасня прыкладна ў 19.00 у доме па вул. Ільіча мужчына тапіў печ, а ў 01.40 12-гадовы сын прачнуўся, адчуў сябе дрэнна і пачаў губляць прытомнасць. Мужчына вывеў жонку і дзіця на чыстае паветра і выклікаў хуткую. Вядома, што дом выкарыстоўваецца пад лецішча, піша БелТА
Хлопчыка з папярэднім дыягназам «бытавое атручэнне чадным газам» шпіталізавалі.
Як мяркуецца, прычына атручвання - заўчаснае закрыццё засаўкі печы





