Аляксандр Лукашэнка вельмі жорстка пракаментаваў інцыдэнт з настаўніцай і школьнікам у Гомелі.
«Паехалі, наладзілі разборкі, сабралі знізу даверху начальнікаў. Абсікаліся, ад таго, бачыце, што ў сацыяльных сетках размясцілі. А абсікаўшыся, узялі і пакаралі гэтага беднага настаўніка. Ды я на месцы гэтага настаўніка галаву б адкруціў шчанюку нейкаму», — заявіў ён.
«У тэлефонах сядзяць там… Няўжо вы не разумееце, — у вас жа свае дзеці, — што тэлефон і іншыя гаджэты ў школе — гэта не толькі адцягненне ад заняткаў. Яны перастаюць думаць. Яны ж лічыць не ўмеюць, табліцу множання не ведаюць, бо адкрывае тэлефон і памнажаюць там. Ці шукае адказы на пытанні. Няўжо гэта нельга зразумець. У мяне сын прэзідэнта ні разу тэлефон у школу не ўзяў», — сказаў Лукашэнка.
Лукашэнка: На месцы настаўніцы я галаву адкруціў бы шчанюку





