У гіпермаркеце «Гіпа» ў Серабранцы з'явіліся касы самаабслугоўвання.
Пакупнікі павінны самі прапікаць штрых-код тавараў, скласці прадукты на спецыяльную палічку з убудаванымі вагамі. А пасля заплаціць за іх карткай або наяўнымі.
Такія сістэмы актыўна выкарыстоўваюцца на Захадзе, бо дазваляюць эканоміць на працы касіраў. Узрастае верагоднасць, што пакупнікі падмануць сістэму (напрыклад, схлусяць, што ўзялі танныя яблыкі, а ў рэальнасці набяруць дарагіх), але ў любым выпадку ў выніку апараты самаабслугоўвання ўрэшце дазваляюць крамам эканоміць.





