Пажар здарыўся каля чатырох гадзін раніцы, паведамляе СК.
Фота СК.
З вечара на лецішча кампанія з некалькіх чалавек распівалі спіртныя напоі. Начаваць у хаце засталіся трое гасцей — маладыя людзі ва ўзросце 27, 20 і 17 гадоў.
Пасля ўзнікнення пажару 20-гадовы хлопец вынес з агню двух знаёмых, пасля чаго вярнуўся ў ахоплены агнём дом, дзе і загінуў. Магчыма, ён вырашыў, што ў доме заставаўся нехта яшчэ.
27-гадовы мужчына шпіталізаваны. Ён таксама вяртаўся ў дом, у спробах выратаваць 20-гадовага знаёмага.





