Аляксандр Лукашэнка адправіў на дапрацоўку пакет прагнозных дакументаў на 2020 год, прадстаўлены яму сёння урадам.
Пра гэта паведаміў журналістам прэм'ер-міністр Сяргей Румас па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы, піша БелТА.
На нарадзе, у прыватнасці, разглядаліся праекты прагнозу, бюджэту і асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі на наступны год.
«Кіраўнік дзяржавы палічыў планы ўрада недастаткова напружанымі па 2020 годзе і пакет дакументаў адпраўлены на дапрацоўку», — распавёў Сяргей Румас.
Зараз ураду ў сціснутыя тэрміны неабходна перагледзець свае падыходы, бо кіраўнік дзяржавы даручыў разгледзець праекты рэспубліканскага бюджэту і асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі цяперашнім складам парламента. «Ва ўрада ёсць літаральна два-тры тыдні, каб ліквідаваць заўвагі і паўторна ўнесці пакет дакументаў на разгляд прэзідэнта, — адзначыў прэм'ер-міністр. — Я думаю, што мы разам з усімі дзяржаўнымі органамі крытычна падыдзем да лічбаў прагнозу, зробім іх больш напружанымі. Адпаведна, гэта павінна адбіцца на бюджэце, можа быць, зрабіць яго менш дэфіцытным … Цяжка на сёння сказаць».





