Здарэнне адбылося ў Партызанскім раёне, паведамляе сталічная міліцыя.
У аддзяленне міліцыі звярнулася 60-гадовая жанчына. Яна распавяла, што пакуль была на працы, з кватэры знікла электрапліта, 10 талерак, 5 пар шкарпэтак, кухонны ручнік, а таксама банка тушонкі. Прычыненую шкоду жанчына ацаніла ў 60 рублёў.
Сталічныя аператыўнікі ў ходзе выявілі асобу зламысніка. Гэта была 36-гадовая знаёмая пацярпелай.
Супрацоўнікам міліцыі жанчына патлумачыла, што трапіць у кватэру да знаёмай у яе не склала працы, бо яна ведала, што ўваходныя дзверы кватэры дрэнна зачыняюцца.
Калі гаспадыня кватэры была на працы, мінчанка вырашыла наведаць жыллё сяброўкі. Пагрукаўшы ў дзверы, і, пераканаўшыся ў тым, што ў кватэры нікога няма, пракралася ў кватэры, адкуль у далейшым вынесла рэчы, якія спадабаліся ёй.





