Фінал нацыянальнага адборачнага тура пачнецца ў 22.00 і будзе транслявацца ў прамым эфіры тэлеканалаў «Беларусь 1» і «Беларусь 24», а таксама на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі, піша БелТА.
Спаборнічаць у вакальным майстэрстве падчас фіналу будуць выключна дзяўчынкі: Лізавета Місьнікава, Настасся Жабко, Марыя Жыліна, Ксенія Галецкая, група Мonkey Tops, Сафія Храловіч, Сафія Рустамава, гурт «Зефір», Арына Пехцерава, Марыя Ермакова.
Пераможцы нацыянальнага адбору вызначаць па выніках галасавання прафесійнага журы і тэлегледачоў. Фінал дзіцячага «Еўрабачання» пройдзе 24 лістапада ў Польшчы.





