Студэнтка германскай філалогіі з Балгарыі павялічыла вусны ў тры разы, каб выглядаць «модна», піша брытанскі таблоід Daily Mail.

Студэнтка да і пасля касметычных працэдур.

Студэнтка да і пасля касметычных працэдур.

22-гадовая Андрэа Емілава-Іванова з Сафіі перанесла 15 працэдур па напаўненні вуснаў. Кожная працэдура каштуе больш за 150 еўра. Дзяўчына прызналася, што ўжо пабывала амаль ва ўсіх клініках горада.

«Мае новыя вусны мне падабаюцца значна больш. Я шчаслівая, таму што з вялікімі вуснамі я выглядаю прыгажэйшай. Гэта цяпер модна ў Балгарыі», — сказала Емілава-Іванова.

Балгарка заявіла, што з ранняга юнацтва марыла пра вялізныя вусны і ў будучыні плануе зрабіць іх яшчэ большымі.

Студэнтка з Балгарыі мае амаль 16 тысяч падпісчыкаў у сваім інстаграме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0