Прайшоў фінал нацыянальнага адбору на «Дзіцячае Еўрабачанне — 2019». На конкурсе, які сёлета пройдзе ў польскіх Глівіцах, Беларусь прадставіць Лізавета Міснікава з рускамоўнай песняй «Пепельный».
Адметна, што гледачы прагаласавалі за беларускамоўную песню — «Вятры» ў выкананні Марыі Ермаковай.
Але журы паставіла яе толькі на пятае месца, аддаўшы перавагу Лізавеце Міснікавай і яе песні «Пепельный».





