Пахаладанне аж да мінусовай тэмпературы (напрыклад, увечары 20 верасня ў Мінску было -0,2 градуса) выклікае пытанне: ці не плануецца ўключыць ацяпленне ўжо цяпер?

У прэс-службе Мінгарвыканкама агенцтву «Мінск-Навіны» паведамілі, што ёсць тэхнічная магчымасць уключыць ацяпленне хоць зараз.

Але ўлады працягваюць маніторыць тэмпературу паветра, бо трэба, каб яна пратрымалася на пэўным узроўні.

Правілы ранейшыя: у медыцынскіх установах, установах сацыяльнага забеспячэння, школах і дашкольных установах, музеях, дзяржаўных архівах і бібліятэках уключаць ацяпленне, калі на працягу пяці сутак будзе тэмпература не вышэй за +10 градусаў.

А вось у кватэрах уключаць, калі на працягу пяці сутак будзе +8 градусаў і ніжэй.

Як распавялі ў Белгідрамеце, на гэтым тыдні сярэднясутачная тэмпература ў Мінску была наступная:

  • 16 верасня — 14,3°С
  • 17 верасня — 10,9 ° С
  • 18 верасня — 7,9 ° С
  • 19 верасня — 8,6 ° С.

Значыцца, падставаў да ўключэння ацяпленне пакуль няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?