У Мінску прайшоў чарговы з'езд Ліберальна-дэмакратычнай партыі.

Старшынёй партыі абраны 42-гадовы Алег Гайдукевіч. Яго бацька Сяргей Гайдукевіч цяпер будзе лічыцца ганаровым старшынёй.

Алег Гайдукевіч

Алег Гайдукевіч

Апроч таго, падчас з'езда партыя вылучыла 110 кандыдатаў ва ўсе выбарчыя акругі краіны. Амаль ніхто з іх не збірае подпісы ў сваю падтрымку, яны трапяць у бюлетэні аўтаматычна.

***

Алег Гайдукевіч

Нарадзіўся ў 1977 года ў Мінску. Скончыў Акадэмію міліцыі і Акадэмію кіравання.

Працаваў у міліцыі, узначальваў Фрунзенскае РУУС. Пасля сыходу з сілавых структур у 2012 годзе пачаў партыйную кар'еру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0