Былы віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заклікаў правесці расследаванне магчымага ціску прэзідэнта Дональда Трампа на свайго ўкраінскага калегу Уладзіміра Зяленскага, піша Reuters.

«Падобна гэта празмернае злоўжыванне ўладай. Патэлефанаваць замежнаму лідару, які шукае дапамогі ў Злучаных Штатаў, і распытваць пра мяне», — заявіў Байдэн.

Раней Байдэн прапанаваў Трампу апублікаваць тэлефонную размову з Зяленскім пра свайго сына.

Дональд Трамп адмаўляе, што ў яго тэлефоннай размове з Уладзімірам Зяленскім былі нейкія незаконныя патрабаванні да ўкраінскай улады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0