Пераменная воблачнасць і замаразкі на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца 23 верасня, паведамляе БелТА.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі ноччу месцамі ў паўднёва-ўсходніх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер чакаецца паўночны, паўночна-ўсходні ўмераны.
Ноччу ў многіх раёнах прагназуюцца замаразкі да мінус 3 градусаў, месцамі тэмпература паветра складзе 1-4 градусы вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе — плюс 5-8 градусаў. У сярэдзіне дня чакаецца да 9-15 градусаў цяпла.
Сіноптыкі папярэджваюць, што не варта пакідаць без укрыцця на палях выкапаную бульбу і карняплоды.





