Калі ціск прэзідэнта ЗША Дональда Трампа на ўкраінскага калегу Уладзіміра Зяленскга будзе даказаны, імпічмент можа стаць адзіным выхадам з сітуацыі. Такую заяву зрабіў кіраўнік камітэта па разведцы палаты прадстаўнікоў, дэмакрат Адам Шыф у інтэрв'ю CNN.

«Калі прэзідэнт, па сутнасці, стрымлівае вайсковую дапамогу і ў той жа час спрабуе пагрозамі прымусіць замежнага лідара зрабіць нешта незаконнае, ачарніць яго апанента ў прэзідэнцкай кампаніі, тады гэта можа быць адзіным сродкам», — сказаў Шыф.

Ён падкрэсліў, што да гэтага не быў прыхільнікам імпічменту прэзідэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0