У Магілёве хлопец і дзяўчына вырашылі разам «пайсці на справу» — забрацца ў чужую хату з мэтай крадзяжу.
Малады чалавек разбіў шыбу, а яго прыяцелька пракралася ўнутр. Зрэшты, крымінальная пара далёка не пайшла: прыяцелі проста ўзялі прадукты, якія ляжалі на кухонным стале, і сышлі. Аднак цяпер ім прыйдзецца адказаць за крадзеж, здзейснены групай асоб, з пранікненнем у жыллё.





