Міністэрства замежных спраў Расіі апублікавала тлумачэнне сваёй пазіцыі наконт заключэння ў 1939 годзе дагавора аб ненападзе з Германіяй, вядомага як пакт Молатава — Рыбентропа.
У МЗС Расіі адзначылі, што СССР ніколі не быў хаўруснікам Германіі, а падпісанне дамовы аб ненападзе было вымушаным крокам. Дакумент дазволіў адтэрмінаваць пачатак вайны амаль на два гады. Гэты час савецкае кіраўніцтва нібыта выкарыстоўвала для ўмацавання абараназдольнасці краіны.
«Дзякуючы савецка-германскай дамове аб ненападзе вайна пачалася на стратэгічна больш выгадных для СССР рубяжах, і насельніцтва гэтых тэрыторый папала пад нацысцкі тэрор на два гады пазней. Тым самым былі выратаваны сотні тысяч жыццяў», — гаворыцца ў паведамленні расійскага знешнепалітычнага ведамства.





