Серыял кампаніі HBO «Чарнобыль», які апавядае пра падзеі 1986 года на Чарнобыльскай АЭС, атрымаў тры ўзнагароды на цырымоніі ўручэння ўзнагарод у галіне тэлебачання «Эмі» ў Лос-Анджэлесе.
У прыватнасці, ён быў прызнаны найлепшым міні-серыялам года, абышоўшы ў гэтай намінацыі ў тым ліку «Уцёкі з турмы Дандэмора», а таксама «Вострыя прадметы».
Таксама ўзнагароды атрымалі рэжысёр серыяла Ёхан Рэнка і сцэнарыст Крэйг Мэйзін, паведамляе Hollywood Reporter.
Мэйзін, атрымаўшы статуэтку, заявіў, што прысвячае яе ўсім ахвярам катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Прыз за найлепшую жаночую ролю атрымала брытанка Джодзі Комер, якая сыграла ў серыяле «Забіваючы Еву», які абыйшоў у тым ліку Эмілію Кларк («Гульня тронаў») і Робін Райт («Картачны домік»).
Узнагароду за найлепшую мужчынскую ролю атрымаў Білі Портер («Поза»), які апярэдзіў Кіта Харынгтана ( «Гульня прастолаў»), Боба Одэнкерка («Лепш тэлефануйце Солу»).
Галоўным фаварытам цырымоніі першапачаткова быў серыял «Гульня прастолаў», які прэтэндаваў на ўзнагароды ў 14 намінацыях. У выніку яму дасталася «Эмі» за найлепшы драматычны серыял. Найлепшым камедыйным серыялам стаў серыял «Дрэнь» (Fleabag).