На 82-м годзе жыцця памёр пісьменнік Алесь Масарэнка.

Ён вядомы як аўтар аповесці «На бабровых тонях», зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Журавіны пад снегам», «Сонца майго дня», рамана «Баргузінскае лета».

Алесь Масарэнка нарадзіўся 12 красавіка 1938 года ў вёсцы Ходарава Слаўгарадскага раёна. Працаваў на Беларускім радыё, у часопісах «Полымя», «Маладосць», «Першацвет».

У 2006 годзе пісьменнік Алесь Масарэнка (справа) уратаваў Бураўкіна, калі ў таго спынілася сэрца на судзе супраць Саюза пісьменнікаў. Фота Глеба Лабадзенкі.

У 2006 годзе пісьменнік Алесь Масарэнка (справа) уратаваў Бураўкіна, калі ў таго спынілася сэрца на судзе супраць Саюза пісьменнікаў. Фота Глеба Лабадзенкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0