Здарэнне адбылося 22 верасня на дарозе Жлобін — Светлагорск». 49-гадовы мужчына на «Роверы» ехаў з боку Светлагорска. Раптам на дарогу выбег лось.
Машына вылецела ў кювет. У выніку наезду кіроўца і 46-гадовая пасадырка атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі шпіталізаваныя ў траўматалагічнае аддзяленне жлобінскай бальніцы. Абодва былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.
Міліцыя нагадвае, што ласі актывізуюцца і восенню, у перыяды гону. Найбольш актыўныя жывёлы на досвітку, а таксама ў канцы дня, пасля заходу.
Нават калі знакаў няма, а ваш шлях пралягае праз лес, выключаць сустрэчу з дзікай жывёлай нельга, таму рэкамендуецца ехаць трохі павольней за дазволеную максімальную хуткасць.