Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура пагадзіўся б правесці прамыя перамовы з лідарам ЗША Дональдам Трампам пры наяўнасці адпаведнай прапановы, піша РБК.
«Вядома ж, так», — адказаў Мадура ў інтэрв'ю тэлеканалу «Расія 24» на адпаведнае пытанне журналіста. Паводле яго слоў, пачатак дыялогу магчымы пры ўмове, калі Трамп «выправіць палітыку вядзення вайны супраць Венесуэлы, якая засталася ў спадчыну ім ад Барака Абамы».
«Я быў бы гатовы пачаць працэс перамоваў, каб паспрабаваць стварыць адносіны, заснаваныя на павазе. Прэзідэнта ЗША падвялі ў згубнай палітыцы, і яна правалілася», — адзначыў Мадура.х.
0
0
0
0
0
0