Пра выпадак, што здарыўся вечарам 22 верасня, паведамляе ў сваім тэлеграм-канале прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.

Нарад цэнтральнага аддзела Дэпартамента аховы прыбыў да крамы на вуліцу Няміга на выклік пасля спрацоўвання сігналізацыі. Міліцыянты прыпаркавалі службовую «Ніву Шэўрале» ля абочыны і накіраваліся ў краму. Пакуль яны адсутнічалі, да аўтамабіля падышоў мінак, парэзаў ў ім правае пярэдняе кола і збег.

Знайсці яго было не цяжка. Вывучылі запісы з відэарэгістратара службовага аўтатранспарту і абследавалі ваколіцы. У выніку хулігана па прыкметах затрымалі ў адным з найбліжэйшых кафэ і перадалі следча-аператыўнай групе Цэнтральнага РУУС. Падазраваным аказаўся 24-гадовы жыхар Віцебскай вобласці, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.

У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па ч.1 арт.339 КК Беларусі (хуліганства). Цяпер затрыманы знаходзіцца ў ізалятары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0