У Мінску пачынаецца ацяпляльны сезон. Як даведацца аб планавай даце падключэння ў канкрэтным жылым доме, падказваюць Мінск-навіны.

Ёсць тры спосабы.

Першы. Можна скарыстацца чат-ботам 115 (спецыяльная праграма для аўтаматызацыі заданняў). Каб атрымаць неабходную інфармацыю, адпраўце чат-боту ў Viber або Telegram запыт, які змяшчае вуліцу і нумар жылога дома ў Мінску. Сістэма аўтаматычна распазнае ўнесеныя звесткі незалежна ад рэгістра (ПЕРАМОЖЦАЎ або Пераможцаў), таксама можна скарачаць складаныя назвы (напрыклад, замест «Максіма Танка» прапануецца выкарыстоўваць «Танка») і не паказваць пр-т / вул / завулак.

Другі. Скарыстацца сэрвісам на сайце http: //www.115.бел/ у раздзеле «Кантакт-цэнтр ЖКГ».

Трэці. Патэлефанаваць у Кантакт-цэнтр ЖКГ па кароткім нумары 115.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0