Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў расійскую спявачку Алу Пугачову ордэнам Дружбы народаў. Указ прэзідэнт падпісаў сёння, 23 верасня, перадае БелТА.

«Выканаўца атрымала ўзнагароду за значны ўклад у развіццё эстраднага мастацтва і ўмацаванне беларуска-расійскіх культурных сувязяў», — сказана ў паведамленні прэс-службы кіраўніка дзяржавы.

Увесну спявачка адзначыла 70-гадовы юбілей, тады Лукашэнка таксама накіраваў спявачцы віншаванне. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0