Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ва Украіне падчас праўлення прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага «будзе больш сумленнасці», паведамляе Fox News.

«Калі мы маем справу з краінай, мы хочам сумленнасці. І я думаю, што з новым прэзідэнтам ва Украіне будзе больш сумленнасці. Гэта важна — казаць пра карупцыю, калі даеш грошы краіне, якую лічыш карумпаванай. Адна з прычын абрання новага прэзідэнта — у тым, што ён захацеў перамагчы карупцыю», — сказаў прэзідэнт ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0