Нападаючы Ліянель Месі стаў найлепшым футбалістам 2019 года па версіі Міжнароднай федэрацыі футбола.

У барацьбе за ўзнагароду аргенцінец абышоў форварда «Ювентуса» Крышціяну Раналду і абаронцу «Ліверпуля» Вірджыла ван Дэйка.

У мінулым сезоне Месі ў складзе «Барселоны» выйграў чэмпіянат Іспаніі. Каталонцы таксама дайшлі да паўфіналу Лігі чэмпіёнаў, дзе саступілі англійскаму «Ліверпулю».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0