Аўтарка прадставіць новую кнігу «Держись и пиши. Бесстрашная книга о создании текстов».

Кожны, хто прыступае да напісання тэксту, ведае, які гэта можа быць няпросты працэс. Сесці, засяродзіцца і пачаць выводзіць словы на паперы або набіраць іх на клавіятуры - сапраўднае выпрабаванне! Вы баіцеся падабраць няслушныя словы і проста ўпэўненыя, што ў выніку выйдзе нешта банальнае, перагружанае штампамі і далёкае ад першапачатковай ідэі.

Кніга Кацярыны Ааро - ваш саюзнік у гэтай нялёгкай справе. Аўтар кнігі не толькі шмат гадоў навучае людзей мастацтву стварэння тэкстаў, але і, вядома, стварае іх сама. Таму яна не па чутках ведае, з якімі цяжкасцямі вы сутыкнецеся і як іх пераадолець. Кніга змяшчае мноства практычных парадаў і практыкаванняў, якія дапамогуць вам бясстрашна прыступіць да справы і не баяцца за вынік. 

Кацярына Ааро вядомая чытачам па кнізе «Сарочае радыё», якая выйшла ў серыі «Пункт адліку» Саюза беларускіх пісьменнікаў для маладых аўтараў. У ёй апісваюцца будні маладой журналісткі на адным з незалежных радыё. Месца дзеяння пазнавальнае - гэта Мінск. Настолькі ж пазнавальнымі чытачам могуць здацца і сённяшнія беларускія рэаліі, і тыповыя сацыяльныя характары, і першы журналісцкі досвед студэнта-пачаткоўца… Кніга атрымала прэмію «Дэбют» ў 2014 годзе.

Набыць кнігі Кацярына Ааро ды іншыя новыя выданні і бестселеры, можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

 РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0