25 верасня ў Мінску, каля станцыі метро «Усход», прайшла экалагічная акцыя, што заклікала выкарыстоўваць менш пластыкавых пакетаў. Актывісты разгарнулі транспаранты, паднялі сцяг, прапанавалі кожнаму ахвотнаму «паплаваць» у басейне, напоўненым пластыкам.

Дырэктар «Аператара другасных матэрыяльных рэсурсаў» Наталля Грынцэвіч расказала пра маштабную кампанію «Пакед, пакет», у межах якой і праводзілася акцыя.

Кампанія па мінімізацыі выкарыстання пластыку «Пакед, пакет» пачалася яшчэ ў чэрвені з экскурсій і моднага паказу на смеццевым палігоне «Трасцянецкі», затым адбілася ў сацыяльнай рэкламе ў гарадской прасторы і працягваецца да гэтага часу. Мэсэджы «Покед, пакет» з'яўляліся на білбордах каля вялікіх крамаў, на дзвярах галоўнага ўваходу ў ГЦ ​​Galleria Minsk і іншых месцах. Каля буйных сталічных гандлёвых цэнтраў Green City і Dana Mall усталявалі адмысловыя «дарожныя» знакі. На іх намаляваны пакет, які падняў рукі ўверх і «здаецца». Пікет каля станцыі метро «Усход» — чарговая акцыя ў межах праекта, ініцыяванага «Аператарам другасных матэрыяльных рэсурсаў» і рухам Target 99.

На пікеце «Пакед, пакет» замест звыклых подпісаў актывісты збіралі абяцанні. Мінакі пакідалі на агульным плакаце свае «абяцаю» (не пакаваць кожны апельсін у асобны пакет, казаць цвёрдае «не» прадаўцу на касе і г.д.) і атрымлівалі стыкеры-напаміны пра сваю «клятву».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0