Прадукцыю з эксперыментальных палёў, а таксама падворка Аляксандра Лукашэнкі сёння Коля Лукашэнка ў акружэнні дзяўчат (тут і Марыя Васілевіч, і Наталля Эйсмант) перадаў у падшэфныя арганізацыі, паведамляе БелТА.

Адным з першых пунктаў прызначэння стаў дом-інтэрнат для ветэранаў і людзей з абмежаванымі магчымасцямі на вуліцы Ваўпшасава ў Мінску, сюды перадалі 4 тоны бульбы элітных гатункаў беларускай селекцыі, сабраны ў Александрыі мёд, саленні і варэнне, якія прыгатавалі кухары кіраўніка дзяржавы, беларускія дыні з узбекскага насення, чыста беларускія яблыкі, бярозавы і яблычны сокі.

Першая дэгустацыя прайшла на месцы з чаем, размовамі і песнямі.

Кожнаму з чатырох сотняў тых, хто пражывае ва ўстанове, уручылі па цёплым шарсцяным пледзе беларускай вытворчасці.

Не забыліся госці і пра мясцовую міні-ферму. Сёння па спецзаказе ад мясцовых жыхароў ферма папоўнілася яшчэ дзесяццю курамі галандскіх парод. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0