«Акадэмкніга» запрашае: 4 кастрычніка ў 18 гадзін на прэзентацыю кнігі Сяргея Пясецкага «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі. Ад 17 верасня 1939 г.»

Гэта выданне па-беларуску гратэскнага твора Пясецкага, напісанага ў выглядзе дзённіка чырвонага афіцэра Зубава падчас акупацыі саветамі Вільні ад 17 верасня 1939.

У прэзэнтацыі удзельнічаюць: Кася Камоцкая, Віталь Краўчанка, Піт Паўлаў, Віктар Корзун.

Пераклад з польскай мовы Алеся Астраўцова.

«Запіскі…» з’яўляюцца адным з найбольш паслядоўных, знішчальных, бескампрамісных, але ў той жа час таленавітых і па-сапраўднаму смешных (гумар, што праўда, «чорны») прыкладаў сатырычнага адлюстравання антычалавечай сутнасці таталітарнай савецкай сістэмы.

Набыць «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» ды іншыя новыя выданні і бестселеры, можна ў кнігарні «Акадэмічная кніга» (пр. Незалежнасці, 72).

 РУП «Акадэмічная кніга» УНП 101462648

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0