Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў сам Белавус пасля сустрэчы з прадзюсарам Максам Алейнікавым, які збіраўся нават падаць у суд на актывіста, але канфлікт удалося ўрэгуляваць у дасудовым парадку.
Прадзюсар пацвердзіў, што паставіў выканаўцы песні на беларускай мове Марыі Ермаковай 7 балаў, яго адзнака не паўплывала на тое, што дзяўчынка не перамагла ў адборы.
Раней сярод тых, хто занізіў балы менавіта Марыі Ермаковай, памылкова называліся прадзюсар Макс Алейнікаў і вядоўца Яўген Перлін. БТ давялося абнародаваць табліцу з галасаваннем сяброў журы, аказалася, што самую нізкую ацэнку паставіў толькі адзін з удзельнікаў журы.





