Ад Мінска ў Савет Рэспублікі вылучана 8 кандыдатаў, паведамляюць «Мінск-Навіны».
9 прэтэндэнтаў былі разгледжаны сёння на сумесным пасяджэнні Мінгарвыканкама і Мінгарсавета.
Ухвалены восем з іх:
- Канстанцін Драздоўскі (дырэктар РНПЦ дзіцячай хірургіі),
- Андрэй Іванец (намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі),
- Марына Ільіна (дырэктар гімназіі № 10),
- Алег Румо (дырэктар Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі),
- Таццяна Рунец (начальнік галоўнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў па г. Мінску),
- Андрэй Русаковіч (загадчык кафедры дыпламатычнай і консульскай службы факультэта міжнародных адносін БДУ),
- Сяргей Сівец (намеснік дырэктара — кіраўнік Інстытута прававых даследаванняў Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Беларусі),
- Віктар Чайчыц (старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў).
Імя дзявятага прэтэндэнта, які застаўся ні з чым, пакуль не паведамляецца.
Адпаведна, падчас выбараў у Савет Рэспублікі будзе 8 кандыдатаў на 8 месцаў.





