Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пажартаваў са сваёй прэс-сакратаркі Юліі Мендэль, якую нядаўна абвінавачвалі ў тым, што яна фізічна перашкаджала працы журналіста

Перад пачаткам брыфінгу па выніках перамоваў у Мінску Мендэль абвясціла тэму сустрэчы, пасля чаго Зяленскі спытаў яе: «Вы нікога не штурхалі, Юль?»

У канцы верасня мясцовыя СМІ паведамілі, што Мендэль і ахова прэзідэнта не давала журналісту Сяргею Андрушку задаць пытанне Зяленскаму і кіраўніку яго офіса Андрэю Богдану. Мендэль, у прыватнасці, абвінавачвалі ў тым, што яна штурхнула журналіста. Кіраўнік Нацыянальнага саюза журналістаў Украіны (НСЖУ) Сяргей Таміленка папрасіў Мендэль выбачыцца і адзначыў, што яна не мае права фізічна перашкаджаць працы журналістаў.

Як паведамлялі мясцовыя СМІ, Андрушка рыхтаваў матэрыял пра пералёты Богдана ў Расію і наяўнасць у яго ўзнагарод ад былога прэм'ер-міністра Украіны Мікалая Азарава, піша rbc.ru.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?