Інцыдэнт адбыўся ў аўторак, паведамляе абласная міліцыя.
У міліцыю звярнулася 81-гадовая жанчына. Яна сказала, што на вуліцы невядомы чалавек сарваў ў яе з пляча жаночую сумачку і ўцёк.
Аператыўнікі, што прыбылі на месца здарэння, заспелі пажылую жанчыну на лаўцы. Пенсіянерка распавяла, што злачынец падсеў да яе на лавачку. А потым хутка адшпіліў раменьчык сумачкі, забраў у яе і пабег прэч.
Пацярпелая — інвалід па зроку, і добра разгледзець зламысніка яна не змагла. Аднак злачынца з сумачкай трапіў у кадр камеры відэаназірання. І хоць разгледзець яго прыкметы было і на відэа не самай простай задачай, сёе-тое сышчыкі выдзелілі для сябе.
Неўзабаве малады чалавек быў знойдзены супрацоўнікамі міліцыі на прывакзальнай плошчы, на яго плячы вісела выкрадзеная сумка.
Рабаўніком бабулек аказаўся 24-гадовы жыхар Брагінскага раёна. У мужчыны ўжо ёсць некалькі судзімасцяў за крадзяжы і хуліганства.





